English version   |   Русская версия   |   Wersja polska print print
 
Падставовая інфармацыя пра нас

Гісторыя Грамадскага аб'яднання "ВІТ"

Ідэя стварэння арганізацыі з’явілася яшчэ ў 1993 годзе. Спачатку, як гаворыцца, было слова. Словаў было шмат. Па сканчэнні пэўнага часу стала ясна, што слову надыйшла пара стаць справай. І... Афіцыйна, як Гродзенская рэгіянальная асацыяцыя маладых навукоўцаў “ВІТ”, мы былі зарэгістраваныя 5 кастрычніка 1995 года. У жніўні 1999 года арганізацыя паспяхова прайшла дзяржаўную перарэгістрацыю і існуе сёння пад назвай Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў “ВІТ”.

Чаму мы так называемся? “Віт” гэта старажытнабеларускі корань такіх словаў як “асвета”, “святло”. Мы лічым, што менавіта гэтыя словы адлюстоўваюць тую ідэю, якая была пакладзена ў падмурак стварэння арганізыцыі. Яе сябры-заснавальнікі вырашылі, што яны здольныя не толькі вучыцца самі, але і дапамаць вучыцца іншым. Было агалошана “Вучэнне – святло!!!”. І так сталася.

Асноўныя дасягненні арганізацыі за 12 год:

· Больш за 100 адукацыйных праграм па прававой і грамадзянскай адукацыі для моладзі, настаўнікаў, выкладчыкаў ВНУ
· Падрыхтавалі і выдалі 15 навуковых і навучальна-метадычных выданняў
· Дзейнічае рэсурсны цэнтр доўгатэрміновай праграмы для моладзі, настаўнікаў і юрыдычных клінік “Права на кожны дзень” (з 1998 г.)
· Згуртавалі маладых даследчыкаў ВКЛ з Беларусі і краін-спадкаемцаў ВКЛ, ладзім “Школу вывучэння ВКЛ” (з 2002 г.), правялі 2 міжнародныя канферэнцыі па гісторыі ВКЛ.
· У складзе арганізацыі 12 трэнераў, што спецыялізуюцца ў розных аспектах прававой і грамадзянскай адукацыі, і якія маюць досвед правядзення адукацыйных мерапрыемстваў як і Рэспубліцы Беларусь, так і за мяжой (Літва, Польшча, Венгрыя, Украіна, Грузія, Арменія, Азербайджан, Казахстан, Кыргызстан, Узбекістан)

Сёння мы маем за сабой шмат рэалізаваных праектаў і выданных матэрыялаў , рэалізуем шэраг новых пректаў, і маем вялікую колькасць ідэяў. Сеня мы - адна з самых вядомых грамадскіх арганизацый Беларусі, самае ўплывовае грамадскае аб’яднанне ў сферы нефармальнай адукацыі Гарадзеншчыны. Мы маем партнераў больш чым у 20 краінах свету, з’яўляемся адзіным афіцыйным прадстаўніком Street Law Inc. у Беларусі і стварылі каманду прафесійных трэнераў, спецыялістаў у галіне інтэрактыўных метадаў навучання і грамадзянскай адукацыі. Нашыя матэрыялы карыстаюцца попытам на ўсёй тэрыторыі Беларусі.

І, можа ці не самае галоўнае, мы не гледзячы ні на што размаўляем па-беларуску!



© VIT 2007 Produced by JMC